Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае на «Оскар» фільм, натхнёны кнігай Алексіевіч


Расейскі рэжысэр Кантэмір Балагаў (справа), які зьняў фільм «Дылда», з акторкамі Вікторыяй Мірашнічэнкай (зьлева) і Васілісай Пералыгінай. Каны, 16 траўня 2019.

Фільм Кантэміра Балагава «Дылда» прадставіць Расею на прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове».

Дзеяньне стужкі пачынаецца ў 1945 годзе. Ія, якая вярнулася з фронту (Вікторыя Мірашнічэнка), высокая дзяўчына, «дылда», цярпіць ад кантузіі, працуе ў шпіталі і даглядае дзіця пакінутай на фронце сяброўкі Машы (Васіліса Пералыгіна).

«Дылда» была натхнёная першай кнігай беларускай пісьменьніцы ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар».

Сцэнар 27-гадовы Балагаў напісаў сумесна зь пісьменьнікам Аляксандрам Церахавым («Каменны мост»). На 72-м Канскім кінафэстывалі фільм «Дылда» атрымаў трэцюю ўзнагароду — за лепшую рэжысуру ў рамках конкурсу афіцыйнай праграмы «Асаблівы погляд».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG