Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога міністра ўнутраных справаў Армэніі знайшлі мёртвым з кулявым раненьнем у галаву


Айк Аруцюньян

Былы міністар унутраных справаў і начальнік паліцыі Армэніі Айк Аруцюньян знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненьнем у галаву. Пра гэта паведамляе Армянская служба Радыё Свабода. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб давядзеньні да самагубства.

Цела Аруцюньяна выявілі ў ноч на 24 верасьня ў вёсцы ў 45 кілямэтрах ад Ерэвана. Папярэдняя прычына сьмерці, па вэрсіі паліцыі, — самагубства.

Сьледчы камітэт Армэніі паведаміў, што побач з загінулым знаходзіўся невядомы, яго дапыталі сьледчыя. Аруцюньян быў кіраўніком МУС з 1999 па 2003 год, затым на працягу пяці гадоў узначальваў паліцыю. Ён быў сьведкам па справе аб сутыкненьнях у Ерэване ў сакавіку 2008 года. Тады ў горадзе ў выніку разгону дэманстрантаў, незадаволеных вынікам прэзыдэнцкіх выбараў, загінулі дзесяць чалавек.

Адзін з абвінавачаных па справе — былы прэзыдэнт краіны Робэрт Качар’ян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG