Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля спрэчак у сацсетках БТ паказала, як галасавала журы на адборы дзіцячай Эўравізіі


Белтэлерадыёкампанія 24 верасьня апублікавала вынікі галасаваньня журы ў фінале нацыянальнага адбору на дзіцячую Эўравізію. Конкурс пройдзе 24 лістапада ў польскіх Глівіцах.

Што адбылося?

Сёлета Беларусь на Эўравізіі будзе прадстаўляць Лізавета Місьнікава зь песьняй «Пепельный».

Частка карыстальнікаў сацсетак традыцыйна была незадаволеная выбарам журы: у глядацкім галасаваньні перамагла Марыя Ермакова, а Місьнікава заняла другое месца. Карыстальнікі сацсетак абурыліся, што тэлевядоўца Яўген Перлін паставіў Ермаковай адзін бал.

У адказ на абвінавачваньні Перлін папрасіў у сваім інстаграме паважаць выбар гледачоў і журы. Пасьля публікацыі вынікаў галасаваньня журы выявілася, што Перлін паставіў пераможцы нацыянальнага адбору Місьнікавай 2 балы. Максымальныя 12 балаў вядучы аддаў гурту Monkey Tops.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG