Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Эльбрусе знайшлі цела зьніклага альпініста зь Беларусі


Гара Эльбрус

Альпініста зь Беларусі, пошукі якога вяліся з 20 верасьня, знайшлі на Эльбрусе мёртвым, паведаміў 23 верасьня агенцтву «Интерфакс-Юг» дзяжурны Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атраду МНС Расеі.

«Цела альпініста зь Беларусі выяўлена на паўночным схіле Эльбруса на вышыні 4750 м над узроўнем мора», — сказаў апэратыўны дзяжурны.

Ён удакладніў, што загінулага знайшлі ратавальнікі Паўночна-Каўкаскага рэгіянальнага пошукава-выратавальнага атраду МНС Расеі.

62-гадовы беларускі альпініст, не зарэгістраваны ў выратавальнай службе, узыходзіў на Эльбрус з усходняга боку. Ён ня выйшаў на сувязь у вызначаны час, з 20 верасьня ратавальнікі шукалі яго з прыцягненьнем верталёта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG