Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнта з ДР Конга, які адкусіў новапалачаніну падбародзьдзе, дэпартавалі


Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

Зь Беларусі выслалі «ў інтарэсах грамадзкага парадку» былога студэнта Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, які ў ліпені ў бойцы зь беларусам адкусіў таму частку падбародзьдзя, піша «Новополоцк сегодня».

Дэпартацыю, як адзначае выданьне, «ажыцьцявілі ў рамках трэцяга этапу апэратыўна-прафіляктычных захадаў і спэцыяльных апэрацыяў для супрацьдзеяньня незаконнай міграцыі грамадзянаў трэціх краінаў і гандлю людзьмі „Нелегал-2019“».

Міліцыя расказвала пра здарэньне наступнае. Два замежныя студэнты падрыхтоўчага аддзяленьня ўнівэрсытэту «праводзілі вечар у кампаніі знаёмай», у аднаго зь іх узьнік канфлікт з гэтай знаёмай, 33-гадовай беларускай. Выпадковы мінак, 28-гадовы мужчына, заступіўся за жанчыну, але між ім і студэнтам пачалася бойка, у якой грамадзянін ДР Конга адкусіў беларусу частку падбародзьдзя.

Студэнты і іхная знаёмая спрабавалі зьехаць на таксі, але таксіст адмовіўся іх везьці. Тады жанчына пачала «граміць аўтамабіль». Пра тое, як праваахоўнікі ацанілі дзеяньні яе і студэнтаў, не паведамлялася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG