Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шайгу распавёў пра галоўную пагрозу для Расеі


Сяргей Шайгу

Вера ЗША ў сваю сілавую перавагу і магчымасьць з-за гэтага пайсьці на неразумныя крокі зьяўляюцца галоўнай пагрозай Расеі і іншым краінам, заявіў міністар абароны Сяргей Шайгу ў інтэрв’ю газэце «Московский комсомолец».

«Калі казаць пра колькасьць пагроз для нашай краіны, то іх не становіцца менш. ЗША ўжо выйшлі з двух важных дамоваў у сфэры кантролю над ядзернай зброяй. Пакуль засталася дамова СНВ-3 (Дамова паміж РФ і ЗША аб захадах па далейшым скарачэньні і абмежаваньні статэгічных наступальных узбраеньняў - РС), пра якую ў ЗША таксама ідуць дыскусіі: падаўжаць яго ці не працягваць? У выніку такога падыходу сьвет становіцца ўсё больш непрадказальным і менш бясьпечным", -- выказаў сваё меркаваньне Шайгу.

Паводле міністра абароны Расеі, у апошні час на першы плян выйшлі пытаньні забесьпячэньня інфармацыйнай бясьпекі.

«Калі ты ўсьведамляеш сваю ўразьлівасьць і зацікаўлены ў захаваньні балянсу і ўсеагульнай роўнай бясьпекі, гэта прымушае цябе ўключаць галаву. А калі ты лічыш, як гэта па інэрцыі працягваюць лічыць у ЗША, што балянс сіл склаўся на тваю карысьць, у галаву могуць прыйсьці самыя розныя ідэі, уключаючы ня самыя разумныя. Менавіта ў гэтай сытуацыі я бачу цяпер галоўную пагрозу, і ня толькі для Расеі», — заявіў Сяргей Шайгу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG