Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Казахстана затрымала больш за 70 удзельнікаў антыўрадавых мітынгаў


Затрыманьне ў Нур-Султане


Паліцыя Казахстана затрымала 57 удзельнікаў антыўрадавых акцый пратэсту ў двух найбуйнейшых гарадах краіны, Алма-Аце і Нур-Султане. Яшчэ каля 20 чалавек, па дадзеных карэспандэнта «Свабоды», былі затрыманыя ў буйным горадзе Шымкент ля мяжы з Кіргізіяй.

Пра гэта паведамляе Казахская служба Радыё Свабода са спасылкай на МУС рэспублікі.

У МУС заявілі, што затрыманыя «паддаваліся на правакацыйныя заклікі» і «сталі зьдзяйсьняць супрацьпраўныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўнікаў правапарадку». Карэспандэнт Свабоды, які прысутнічаў на месцы падзей, паведаміў, што мітынгоўцы не аказвалі супраціву паліцыянтам.

Затрыманьні адбываліся ў месцах, якія забаронены ў Казахстане рух «Дэмакратычны выбар Казахстана» і яго стваральнік пазначылі як месцы антыўрадавых мітынгаў. Напярэдадні рэспубліканская Генэральная пракуратура перасьцерагла грамадзян ад удзелу ў тым, што яна назвала «незаконнымі пратэстнымі акцыямі».

У Казахстане праходзяць масавыя мітынгі супраць будаўніцтва 55 кітайскіх заводаў, пашырэньня эканамічнага ўплыву Кітаю ў краіне і за лібэралізацыю палітычнай сыстэмы. Па ўсёй краіне было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек, сярод іх і выпадковыя мінакі, пажылыя людзі, дзеці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG