Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Масквы адпусьціў Паўла Усьцінава пад падпіску аб нявыезьдзе


Асуджаны актор Павал Усьцінаў у Масгарсудзе

Масгарсуд адпусьціў пад падпіску аб нявыезьдзе асуджанага за ўдзел у акцыі апазыцыі Паўла Усьцінава, перадае карэспандэнт расейскай службы Радыё Свабода з залі суду. З хадайніцтвам аб зьмене меры стрыманьня напярэдадні выступіла пракуратура па просьбе адваката актора. Ведамства не аспрэчвае віну Усьцінава, але лічыць несправядлівым пакараньне з-за «празьмернай суровасьці».

16 верасьня суд у Маскве прысудзіў Усцінава да трох з паловай гадоў калёніі па абвінавачваньні ва ўжываньні гвалту ў адносінах да байца Расгвардыі. Абвінавачваньне сьцьвярджала, што 3 жніўня на акцыі апазыцыі ў Маскве актор вывіхнуў расгвардэйцу плячо. Пры гэтым суд адмовіўся далучаць да справы відэазапіс, на якім бачна, што Усьцінаў не ўжываў сілу падчас яго затрыманьня.

Прысуд Усьцінаву выклікаў абурэньне яго калег-актораў, потым зьявіліся адкрытыя лісты ў яго падтрымку і ад прадстаўнікоў іншых прафэсій. Дзясяткі палітыкаў, дзеячаў культуры, шоў-бізнэсу і грамадзкіх дзеячаў, сьвятароў, настаўнікаў і прадстаўнікоў іншых прафэсій выказаліся ў падтрымку актора, асудзіўшы дзеяньні ўладаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG