Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будаўніцтве менскага мэтро кран зваліўся ў катлаван. ФАТАФАКТ


Фота: МНС
Фота: МНС

А 21-й гадзіне 19 верасьня на вуліцы Караля ў Менску аўтамабільны кран зваліўся ў катлаван вэнтыляцыйнага злучэньня на будаўніцтве трэцяй галіны мэтро, піша Міністэрства надзвычайных справаў.

Кран зваліўся ў катлаван глыбінёй 25 мэтраў. У гэты момант у кабіне быў машыніст, але ён пасьпеў выскачыць у катлаван, быў шпіталізаваны зь пераломам.

Прычыну здарэньня высьвятляюць. Мэханічныя пашкоджаньні атрымалі аўтакран і часовы ўпор для стабілізацыі сьцяны катлавана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG