Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве невядомы пагражае ўзарваць мост праз Дняпро


У Кіеве невядомая асоба пагражае падарваць мост з тунэлям мэтро праз Дняпро. Злачынца выстраліў некалькі разоў. Пра гэта паведамляе сталічная ўкраінская паліцыя.

Тое, што здарылася кваліфікуюць як падрыхтоўку тэракту. Аб загінулых ці параненых не паведамляецца.

Рух транспарту ў раёне інцыдэнту перакрыты. У кіеўскім мэтро абмежаваны рух цягнікоў пасьля ананімнага званка аб мініраваньні.

Па дадзеных паліцыі, праваахоўнікі ўвялі ў сталіцы спэцыяльны апэратыўны плян. На дадзены момант на месцы здарэньня знаходзяцца штаб і тэрытарыяльныя аддзелы міліцыі, патрульныя дружыны, кінолягі, спэцназ і мінёры.

Раней у кіеўскім мэтро паведамлялі аб закрыцьці чатырох станцый з прычыны ананімнага тэлеванаваньня з паведамленьнем аб мінаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG