Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская міліцыя адмовілася прызнаваць, што ня выканала абавязкаў на пікеце супраць «закону аб адтэрміноўках»


25 жніўня ў Магілёве адбыўся пікет супраць закону аб адмене адтэрміновак ад войска.
25 жніўня ў Магілёве адбыўся пікет супраць закону аб адмене адтэрміновак ад войска.

УУС Магілёўскага аблвыканкаму заявіў арганізатару мірнага сходу Аляксею Майсееву, што ягоная акцыя ахоўвалася належным чынам, паведамляе Mspring.online.

25 жніўня на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў Аляксей Майсееў разам з таварышам правялі санкцыянаваны пікет супраць закону «Аб змяненьні законаў у пытаньнях эфэктыўнага функцыянаваньня вайсковай арганізацыі дзяржавы».

Перад гэтым Майсееў заключыў патрэбныя дамовы на прыборку тэрыторыі, дзяжурства «хуткай дапамогі» і ахову пікета. Сачыць за грамадзкім парадкам павінен быў нарад міліцыі, аднак людзі ў форме на пікеце зьявіліся толькі раз. Прыкладна праз 5 хвілін пасьля пачатку акцыі міма прайшлі два супрацоўнікі АМАПу, пасьля чаго яны пакінулі пэрымэтар стадыёна.

За такую паслугу Майсееў павінен быў заплаціць 76,5 беларускага рубля, але хлопец не пагадзіўся з такім становішчам спраў і падаў ва УУС Магілёўскага аблвыканкама прэтэнзію, у якой пагадзіўся аплаціць толькі 2,5 рубля — якраз за хвіліннае зьяўленьне супрацоўнікаў міліцыі.

Зрэшты, абласное кіраўніцтва міліцыі ідэі не ўзрадаваўся. Начальнік упраўленьня фінансаў і тылу УУС Сяргей Красноў заявіў, што Ленінскі РАУС Магілёва выставіў ажно чатырох міліцыянтаў:

— Ахова грамадзкага парадку прадугледжана шляхам выстаўленьня двух супрацоўнікаў у раёне правядзеньня мерапрыемства ў цывільнай форме, а таксама двух супрацоўнікаў на прылеглай тэрыторыі ў форменнай вопратцы, — заявіў у сваім адказе Красноў.

Згодна з пазыцыі УУС, Аляксей Майсееў абавязаны заплаціць усю суму — 76,5 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG