Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім парку Горкага з кабінкі кола агляду выпалі дзьверы. Унутры былі людзі

абноўлена

Кола агляду ў менскім парку Горкага, 3 верасьня
Кола агляду ў менскім парку Горкага, 3 верасьня

У менскім парку Горкага 15 верасьня на коле агляду адваліліся дзьверы ў адной з закрытых кабінак, піша Tut.by. Атракцыён працаваў, унутры былі людзі. Кіраўніцтва парку пацьвердзіла здарэньне.

«Калі дзьверы ўпалі, супрацоўнікі парку апэратыўна ўсё прыбралі. Пацярпелых не было, але было бачна, што ў кабінцы знаходзіліся людзі», — кажа відавочца здарэньня Натальля.

У супрацоўнікаў дзьве вэрсіі прычынаў здарэньня:

  • Нібыта празь вялікую колькасьць людзей дзьверы не замкнулі звонку — іх толькі знутры прыкрылі самі наведнікі;
  • Нібыта пры запуску атракцыёна ніхто не правярае спраўнасьць прылады для замыканьня, у якой ёсьць свой тэрмін зносу. Магчыма, нешта пайшло ня так і ад ветру дзьверы сарвала з завесаў.

Паводле начальніка ўпраўленьня «Гарадзкія паркі» УП «Мінскзеленбуд» Андрэя Жыхарава, дзьверы кабінкі не замкнулі.

Супрацоўнікі парку зьвярталіся ў Менгарвыканкам наконт няспраўнасьцяў, якія ўзьнікалі на атракцыёнах у гэтым сэзоне, але безвынікова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG