Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьцем інтэлектуальнага клюбу Алексіевіч стане аўтар «Самотнасьці ў сеціве»


Януш Вішнеўскі, здымак 2013 году

Польскі пісьменьнік Януш Вішнеўскі стане наступным госьцем інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч. Тэма сустрэчы: «Праблема стагодзьдзя — самотнасьць», піша Tut.by.

Януш Вішнеўскі дэбютаваў у літаратуры ў 2001 годзе з раманам «Самотнасьць у сеціве» — гісторыяй віртуальнага каханьня, якое стала рэчаіснасьцю. Кніга тры гады не выходзіла са сьпісу бэстсэлераў, вытрымала шмат перавыданьняў, у тым ліку з дапаўненьнямі пасьля дыскусіяў чытачоў на інтэрнэт-форумах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG