Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША каля 50 тысяч рабочых пачынаюць страйк


Chevrolet Captiva, прадукцыя General Motors

У ЗША Аб’яднаны прафсаюз аўтамабілістаў заявіў, што 49 тысяч работнікаў кампаніі General Motors, якія працуюць на пагадзіннай аплаце, пачынаюць забастоўку.

Перамовы аб калектыўным дагаворы з кіраўніцтвам кампаніі зайшлі ў тупік. Агенцтва Reuters паведамляе, што страйк пратэсту стане першай агульнанацыянальнай акцыяй рабочых General Motors за 12 гадоў.

Раней у нядзелю 850 чалавек абслугоўваючага пэрсаналу General Motors абвясьцілі страйк.

Прафсаюз змагаецца з плянамі кампаніі зачыніць зборачныя вытворчасьці ў штатах Агаё і Мічыган і настойвае на павышэньні зарплаты ў сувязі з рэкорднымі прыбыткамі General Motors у Паўночнай Амэрыцы ў апошнія гады.

У заяве кампаніі гаворыцца, што яе прапанова ўключае інвэстыцыі на суму больш за 7 мільярдаў даляраў, 5400 працоўных месцаў, большасьць зь якіх павінны стаць новымі працоўнымі месцамі, павышэньне заработнай платы, больш шырокія льготы і бонус за ратыфікацыю дагавора ў памеры 8 тысячаў даляраў.

Кампанія сьцьвярджае, што закрыцьцё заводаў зьяўляецца неабходным адказам на зьмены на рынку, і што ўзроўні заробкаў і льгот, якія прапануе прафсаюз, зьяўляюцца затратнымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG