Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога галоўнага архітэктара Менску адпусьцілі з-пад варты пад залог

абноўлена

Павал Лучыновіч, здымак 2015 году
Павал Лучыновіч, здымак 2015 году

Пад залог з-пад варты адпусьцілі былога галоўнага архітэктара Менску Паўла Лучыновіча.

Сьледчыя завяршылі расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць Лучыновіча, сказала БелТА афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова. Справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.

2 верасьня Лучыновіча даставілі зь СІЗА ў рэанімацыю. Як пісаў Tut.by, у яго быў паралюш ніжняй часткі цела. Дыягназы зьвязаныя з інфэкцыяй. Гэта можа быць выклікана як схільнасьцю арганізма (плюс умовы ўтрыманьня ў СІЗА), так і ўдарам.​

Менск застаецца без галоўнага архітэктара

Пасьля затрыманьня Паўла Лучановіча галоўным архітэктарам Менску ў траўні быў прызначаны былы намесьнік дырэктара «Менскрэклямы» Аляксей Мартынаў. Аднак ён прапрацаваў на гэтай пасадзе каля месяца, а потым яе пакінуў, прычыны адстаўкі не паведамлялася.

Дагэтуль камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму застаецца без кіраўніка.

Што важна ведаць пра справу галоўнага архітэктара Менску

Былога галоўнага архітэктара Менску Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка 2019 году праз падазрэньне ў атрыманьні 4 тысяч даляраў хабару ад прадпрымальніка. На апэратыўным відэа фігуравалі грошы ў аўтамабілі. З сакавіка Лучыновіч знаходзіўся ў СІЗА.

Павал Лучыновіч стаў галоўным архітэктарам Менска ў лютым 2015 году. Дагэтуль ён працаваў намесьнікам старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG