Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп ухваліў продаж 32 зьнішчальнікаў F-35 Польшчы


Зьнішчальнік F-35

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўхваліла продаж 32 сучасных зьнішчальнікаў F-35 ключавому хаўрусьніку NATO Польшчы.

Гэтую ўгоду на 6,5 мільярда даляраў павінен таксама ўхваліць кангрэс.

У чэрвені ЗША згадзіліся разьмясьціць у Польшчы дадаткова каля 1000 вайскоўцаў.

Альянс таксама выдаткуе 269 мільёнаў даляраў для падтрымкі ўзброеных сілаў ЗША ў Польшчы.

Польшча павялічыла выдаткі на абарону пасьля таго, як Расея ў 2014 годзе анэксавала Крым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG