Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршрутка зь людзьмі разьбілася ў Менскім раёне. Два чалавекі загінулі

абноўлена

Два чалавекі загінулі, яшчэ чацьвёра атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ на аўтадарозе М14 у Менскім раёне. Здарэньне адбылося ўдзень 9 верасьня, напісала афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава.

Паводле МУС, кіроўца маршруткі Volkswagen наехаў на аўтацягнік МАЗ, якія стаяў на абочыне з прычыны паломкі.

У маршрутцы знаходзіліся пяцёра пасажыраў. У выніку ДТЗ двое загінулі на месцы, кіроўца і тры пасажыры атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Кіроўца МАЗ не пацярпеў. Паводле папярэдняй інфармацыі абодва кіроўцы былі цьвярозыя.

Прычыны аварыі высьвятляюцца. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, супрацоўнікі ДАІ і мэдыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG