Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне трох рабочых засыпала зямлёй. Двое зь іх загінулі


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Два чалавекі загінулі і адзін атрымаў траўмы ў Маладзечне, мужчын засыпала грунтам, паведамляе прэсавая служба МНС.

У суботу а 20:03 паведамілі, што паблізу вуліцы Гарадоцкай у Маладэчне траіх чалавек засыпала грунтам.

Калі адбылося абвальваньне грунту ў траншэі, работнікі праводзілі земляныя работы па прыладзе ліўневай каналізацыі. Глыбіня траншэі – больш за 2 мэтры, шырыня – 1,5 мэтры.

Да прыбыцьця ратавальнікаў сьведкі спрабавалі аказаць дапамогу мужчынам.

Ратавальнікі дасталі пацярпелых на паверхню. Мэдыкі канстатавалі сьмерць дваіх. Трэці мужчына шпіталізаваны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG