Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі стартап прыцягнуў 1 мільён даляраў інвэстыцый


RocketBody працуе на Apple Watch Series 4, які можа адсочваць ЭКГ чалавека

Беларускі стартап RocketBody, які распрацаваў аплікацыю для Apple Watch, прыцягнуў 1 мільён даляраў інвэстыцый, піша Rusbase. Грошы ў праект уклалі AltaIR Capital і Gagarin Capital, які ў 2016 годзе прадаў MSQRD сацыяльнай сетцы Facebook.

Цяпер ацэнка RocketBody складае 5 мільёнаў даляраў.

Інвэстыцыі накіруюць на паляпшэньне ўзаемадзеяньня з кліентамі і тэставую манэтызацыю аплікацыі.

Што за стартап?

RocketBody кантралюе стан цела падчас трэніроўкі і цягам дня, вызначаючы гатоўнасьць карыстальніка да наступнай трэніроўкі і ўзровень аднаўленьня з дапамогай ЭКГ.

Кампанію RocketBody стварыў у 2017 годзе сэрыйны бізнэсовец і прафэсійны спартовец Цімафей Ліпскі. RocketBody мае два патэнты і супрацоўнічае з прафэсійнымі канькабежцамі і фэдэрацыяй біятлёну Беларусі.

У 2018 годзе кампанія сабрала 65 тысяч даляраў на вытворчасьць фітнэс-трэкера. У 2017 годзе атрымала інвэстыцыі для запуску на амэрыканскім рынку ад кампаніі Quattro Capital. Тады кошт стартапа ацанілі ў 1 мільён даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG