Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З вайсковага бюджэту Пэнтагон вылучыў на будаўніцтва сьцяны 3,6 мільярда даляраў


Будаўніцтва сьцяны з Мэксыкай
Будаўніцтва сьцяны з Мэксыкай

Міністар абароны ЗША Марк Эспэр ухваліў перанакіраваньне 3,6 мільярда даляраў, вылучаных у бюджэце на будаўніцтва вайсковых аб’ектаў, на збудаваньне 280-кілямэтровага ўчастку сьцяны на мяжы з Мэксыкай.

Будаўніцтва памежнай сьцяны або барʼера было ключавым перадвыбарным абяцаньнем прэзыдэнта Дональда Трампа, аднак дэмакраты ў Кангрэсе адмовіліся вылучаць на яго дастатковыя сродкі. Прэзыдэнт прасіў больш за 6 мільярдаў даляраў, Кангрэс вылучыў толькі каля 1 мільярда. Трамп, скарыстаўшыся ўведзеным ім рэжымам надзвычайнага становішча на мяжы, распарадзіўся вылучыць адсутныя сродкі зь бюджэту ваеннага ведамства.

Па словах прадстаўнікоў Пэнтагону, палова грошай будзе ўзятая з ваенных праектаў на тэрыторыі ЗША, а другая палова — з праектаў у іншых краінах, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Дэмакраты рэзка скрытыкавалі рашэньне міністэрства абароны. Яны ўказваюць на тое, што перанакіраваньне сродкаў закране будаўніцтва 127 ваенных абʼектаў, што, па іх сьцьвярджэньнях, пагоршыць якасьць жыцьця і баявой дух амэрыканскіх войскаў.


У Пэнтагоне заяўляюць, што завяршэньне будаўніцтва сьцяны дазволіць скараціць колькасьць вайскоўцаў, якія цяпер разьмешчаныя на мяжы па распараджэньні Трампа для прадухіленьня нелегальнай міграцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG