Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая гандлёвая сетка ў ЗША абмяжоўвае продаж зброі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўніцтва найбуйнейшай у ЗША розьнічнай сеткі Walmart заявіла аб спыненьні продажу патронаў для пісталетаў і некаторых відаў штурмавых вінтовак ва ўсіх крамах на тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Walmart, які зьяўляецца найбуйнейшым у ЗША прадаўцом зброі, ужо некаторы час знаходзіцца пад моцным ціскам. Сетка была вымушаная саступіць патрабаваньням і абвясьціла аб спыненьні продажаў пісталетаў на Алясцы — адзіным штаце, у якім пісталеты можна купіць у супэрмаркетах, якія належаць сетцы.

Раней Walmart ужо спыніў продажу штурмавых вінтовак і павысіў мінімальны ўзрост для куплі зброі да 21 года. Сетка зараз засяродзіцца на продажах паляўнічай зброі — вінтовак для стральбы па аленях, драбавікоў і адпаведнай амуніцыі.

Кампанія спыняе продажу ўсіх відаў патронаў для пісталетаў і асобных відаў боепрыпасаў для кароткаствольных вінтовак.

У гандлёвай сетцы заявілі, што гэтыя крокі зьвязаныя з гібельлю 22 чалавек падчас масавай стральбы ў краме Walmart у Тэхасе, а таксама зь іншымі выпадкамі стральбы, якія адбыліся ў Агаё і ў Тэхасе за апошнія некалькі тыдняў. Яшчэ ў мінулым месяцы ў кампаніі заяўлялі, што не зьбіраюцца мяняць сваю палітыку ў галіне продажаў агнястрэльнай зброі. Паводле ацэнак кампаніі, доля Walmart на рынку продажаў боепрыпасаў у выніку спадзе з 20% да 6% — 9%, і будзе скарачацца ў будучыні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG