Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына атрымаў вялізны штраф, бо купіў білет на самалёт, каб паказаць жонцы аэрапорт Сынгапуру


Сынгапур — Нядаўна пабудаваны комплекс «Каштоўны камень Чангі» ў міжнародным аэрапорце Чангі.

Як павядамляе CNN, 27-гадовы мужчына атрымаў штраф за тое, што набыў квіток на самалёт выключна для таго, каб правесьці сваю жонку да брамы і паказаць ёй адзіны аэрапорт Сынгапуру, Чангі.

У Сынгапуры дзейнічае закон аб ахове інфраструктуры — за яго парушэньне пагражае штраф да 20.000 сынгапурскіх даляраў (у пераліку на даляры ЗША — $14 000) ці арышт на два тэрмін да двух гадоў. Тэрміналы аэрапорту таксама адносяцца да месцаў, якія знаходзяцца пад аховай гэтага закону.

Сёлета за парушэньне гэтага закону ўжо былі арыштаваны тры чалавека. У 2016 годзе грамадзянін Малайзіі быў затрыманы на 18 дзён за падробку квіткоў каб трапіць у дзевяць заляў чаканьня ў аэрапорце. У тым жа годзе пара была арыштаваная, бо яны набылі квіткі з магчымасьцю іх абменяць выключна для таго, каб у гандлёвай зоне аэрапорту Чангі набыць iPhone 7.

Аэрапорт даўно ўжо ператварыўся ў адзін з галоўных сынгапурскіх цэнтраў прыцягненьня турыстаў — гэта аэрапорт з высокім узроўнем аўтаматызацыі, зялёнымі садамі з матылькамі, басэйнамі, вялікім купалам са штучным вадаспадам, футурыстычнай архітэктурай і шмат чым яшчэ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG