Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод у Беларусі затрымліваюць паўтара дзясятка падазраваных у тэрарызьме, — КДБ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спэцслужбы штогод затрымліваюць на тэрыторыі Беларусі 15-17 асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным сьпісе падазраваных у тэрарызьме. Пра гэта заявіў 3 верасьня старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык, адказваючы на пытаньне Свабоды.

Валер Вакульчык
Валер Вакульчык

«Цягам апошніх гадоў мы затрымліваем 15-17 чалавек, якія знаходзяцца ў сьпісе тэрарыстаў. Але гэта не грамадзяне Беларусі, а асобы, якія транзытам праяжджаюць празь Беларусь», — сказаў Вакульчык.

Вакульчык таксама адзначыў, што Беларусь мае кантакты не з усімі адпаведнымі службамі краінаў Эўропы, таму, напрыклад, калі грамадзяніна Бэльгіі западозрылі ў жаданьні ўчыніць тэрарыстычны акт, адпаведная інфармацыя была перададзеная ў Нямеччыну, а адтуль — у Бэльгію.

Што да грамадзянаў Беларусі, паводле кіраўніка КДБ, існуюць «адзінкавыя выпадкі, калі некаторыя нашы грамадзяне прапануюць свае паслугі так званай „Ісламскай дзяржаве“». «Мы гэта адсочваем», — запэўніў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG