Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенаму ў Расеі разарвалі рот, зашыты на знак пратэсту


Папраўчая калёнія ў Забайкальскім краі. Ілюстрацыйнае фота.

У Новасібірску зьняволены калёніі строгага рэжыму № 8 Аляксандр Вахрушаў заявіў аб зьбіцьці і зашыў сабе рот у знак пратэсту.

Пра гэта паведамляе выданьне «Тайга.инфо» са спасылкай на жонку асуджанага Алену. 28 жніўня яны пабраліся шлюбам, але спатканьняе ім не далі.

Паводле жонкі, Вахрушава зьбілі ў выпраўленчым цэнтры калёніі і зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. У знак пратэсту Вахрушаў абвясьціў галадоўку і зашыў сабе рот. Ніткі яму разарвалі, а выкліканую для апрацоўкі ранаў хуткую дапамогу не пусьцілі.

«Яму разарвалі рот, ніткі. Я выклікала хуткую, хоць бы апрацаваць [раны]. Яны не дапусьцілі нават хуткую, — расказала Вахрушава выданьню «Тайга.инфо». — Ён казаў, што больш ня вытрымае [зьбіваньняў].»

Алёна Вахрушава напісала заявы ў паліцыю і пракуратуру. Паводле яе словаў, у СІЗА зьмешчаныя сем чалавек з 60, якія знаходзяцца ў папраўчым цэнтры. «Усе гатовыя даць паказаньні, ва ўсіх адна і тая самая бяда», — сказала Вахрушава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG