Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Грузіі заявіў аб сваёй адстаўцы


Мамука Бахтадзэ

Мамука Бахтадзэ паведаміў пра гэта ў панядзелак на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Для мяне было вялікім гонарам і ў той жа самы час вялікай адказнасьцю служыць абароне інтарэсаў нашай краіны ў рангу прэмʼер-міністра Грузіі. Я быў і буду чальцом „Грузінскай мары“ (кіроўня партыя. — РС) і адданым салдатам нашай краіны», — напісаў Бахтадзэ.

Ён паведаміў, што ў наступныя гадзіны правядзе брыфінг і растлумачыць прычыны свайго рашэньня.

Заўтра палітычная рада кіроўнай партыі «Грузінская мара» павінна назваць імя кандыдата на пасаду новага прэм'ер-міністра.

Парламент зацьвердзіў Мамуку Бахтадзэ на пасадзе прэм'ер-міністра 20 чэрвеня 2018 году.

З 13 лістапада 2017 года да 20 чэрвеня 2018 году ён быў міністрам фінансаў Грузіі. Да таго ён займаў пасаду генэральнага дырэктара Грузінскай чыгункі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG