Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары на ўсходзе Нямеччыны: ультраправыя занялі другое месца


Лёзунг супраць правага папулізму. Берлін, жнівень 2019 году.
Лёзунг супраць правага папулізму. Берлін, жнівень 2019 году.

У дзьвюх фэдэральных землях на ўсходзе Нямеччыны выбарнікі ўсё больш падтрымліваюць вельмі правую партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Гэта паказалі зямельныя выбары, якія прайшлі 1 верасьня ў Саксоніі і Брандэнбургу.

Расчараваньне ўсходніх немцаў палітыкай Ангелы Мэркель прывяло да амаль трохразовага росту папулярнасьці «Альтэрнатывы для Нямеччыны» сярод выбарнікаў Саксоніі. У гэтай зямлі, з насельніцтвам 3,5 мільёна і агульнымі межамі з Польшчай і Чэхіяй, правыя радыкалы атрымалі, паводле папярэдніх ацэнак, 27 адсоткаў галасоў выбарнікаў.

Гэта азначае, што «Альтэрнатыва» выйшла на другое месца.

Правацэнтрысцкая партыя Мэркель — Хрысьціянскія дэмакраты — захоўвае першае месца, набраўшы 32 адсоткі галасоў. Пяць гадоў таму гэтая падтрымка складала амаль сорак адсоткаў.

У зямлі Брандэнбург, суседняй з Бэрлінам і насельніцтвам два з паловай мільёны, «Альтэрнатыва для Нямеччыны» таксама дамаглася другога месца. За яе пададзена 22 адсоткі галасоў — у параўнаньні з 12 адсоткамі ў 2014-м.

Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны, якая кіруе ў зямлі Брандэнбург тры дзесяцігодзьдзі, атрымала 27 адсоткаў, што значна менш за вынік папярэдніх выбараў у 2014 годзе (32%).
Партыя Мэркель атрымала ў Брандэнбургу менш, чым прадказвалі прагнозы — 15% супраць 23% пяць гадоў таму.

Аналізуючы папярэднія вынікі выбараў у дзьвюх нямецкіх землях, выданьне Politico піша пра «глыбокі раскол» сярод электарату на ўсходзе Нямеччыны. Цяперашнія вынікі галасаваньня, піша Politico, гэта «сур’ёзнае папярэджаньне» Ангеле Мэркель і яе саюзьнікам на фэдэральным узроўні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG