Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першым іспытам для ўладаў стане ўжо 2 верасьня, — Рух «За Свабоду»


Усебеларускі сход. Ілюстрацыйнае фота
Усебеларускі сход. Ілюстрацыйнае фота

Улады Беларусі адмовіліся ад правядзеньня рэформаў выбарчага заканадаўства. У такой сытуацыі Рух «За Свабоду» робіць выснову, што выбарчая кампанія пройдзе ў Беларусі па звыклым сцэнары, выбары ня будуць канкурэнтнымі, дэмакратычнымі і празрыстымі, гаворыцца ў заяве грамадзкай арганізацыі.

«Першым іспытам для ўладаў стане ўжо 2 верасьня, калі будуць вядомыя вынікі адбору ў выбарчыя акруговыя камісіі. Рух „За Свабоду“ вылучыў сваіх прадстаўнікоў ва ўсе 110 акруговых і 7 тэрытарыяльных камісій. Мы лічым, што кожны з нашых кандыдатаў мае патрэбныя кампэтэнцыі для таго, каб працаваць у выбаркамах. Традыцыйна працэнт уключэньня ў выбаркамы прадстаўнікоў апазыцыі мізэрны. Па выніках уключэньня нашых прадстаўнікоў мы ацэнім гатоўнасьць уладаў гуляць па правілах», — заяўляюць у Руху «За Свабоду».

Там нагадалі, што арганізацыя працягвае працаваць для таго, каб вярнуць у краіну рэальныя выбары. Сябры Руху прымалі ўдзел у распрацоўцы праекта Выбарчага кодэксу і маюць намераць за выбарамі ў межах кампаніі «Права выбару», якое, як гаворыцца ў заяве, дапаможа зафіксаваць фальсыфікацыі і ўказаць рэальную яўку.

Парлямэнцкія выбары пройдуць у Беларусі ў лістападзе 2019 года. 7 лістапада адбудзецца галасаваньне мясцовых саветаў дэпутатаў за кандыдатаў у Савет Рэспублікі, 17 лістапада — галасаваньне за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG