Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве праходзіць акцыя за сумленныя выбары і ў абарону палітвязьняў


У Маскве праходзіць акцыя за сумленныя выбары ў Маскоўскую гарадзкую думу, удзельнікі якой таксама патрабуюць вызваліць палітычных вязьняў і спыніць сілавое падаўленьне пратэстаў.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, ля помніка Грыбаедава сабралася некалькі соцень чалавек. Яны пачалі рух па заплянаваным маршруце.

Шэсьце не ўзгоднена з гарадзкімі ўладамі. Правесьці яго заклікала паплечніца Аляксея Навальнага Любоў Собаль. Яна бярэ ўдзел у акцыі.

Каля некалькіх плошчаў, праз якія мусіць праходзіць шэсьце, стаяць аўтазакі і машыны камунальных службаў, а ўчора на Пушкінскай плошчы бачылі вадамёт.

Паралельна з акцыяй на праспэкце Сахарава праходзіць арганізаваны пры падтрымцы гарадзкіх уладаў фэстываль «PRO Лета».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG