Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэкін адхіліў прапанову Ганконгу адмовіцца ад закону аб экстрадыцыі


Пратэсты ў Ганконгу.

Пэкін ня стаў адклікаць на просьбу ўладаў Ганконгу закон аб экстрадыцыі на мацерыковы Кітай. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

У Ганконгу масавыя пратэсты працягваюцца трэці месяц.

Першапачаткова падставай для выступленьняў быў законапраект аб экстрадыцыі на мацерыковы Кітай падазраваных па крымінальных справах. Улады аўтаноміі выканалі патрабаваньне пратэстуючых і адмовіліся разглядаць дакумэнт.

Аднак жыхары Ганконгу працягваюць выходзіць на вуліцы. Яны патрабуюць яшчэ большай незалежнасьці ад Пэкіну і адстаўкі кіраўніка адміністрацыі гораду Кэры Лам.

Напярэдадні ганконская паліцыя затрымала траіх вядомых апазыцыйных актывістаў. Сярод іх — лідэр пратэстнага руху Джошуа Вонг. Пазьней затрыманых адпусьцілі. Паводле дадзеных Reuters, паліцыя падазрае іх у арганізацыі несанкцыянаваных мітынгаў. Актывісты гэта адмаўляюць.

З пачатку пратэстаў у чэрвені агулам было затрымана каля 800 чалавек. Паліцыя неаднаразова ўжывала сілу да пратэстоўцаў і сьлезацечны газ для разгону дэманстрантаў. У канцы жніўня паліцыя ўпершыню ўжыла агнястрэльную зброю супраць мітынгоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG