Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбралі месца правядзеньня «Эўравізіі 2020»


Дункан Лоўрэнс зь Нідэрляндаў, пераможца «Эўравізіі» ў 2019 годзе

Месцам правядзеньня міжнароднага сьпеўнага конкурсу «Эўравізія» ў 2020 годзе будзе Ратэрдам.

Паколькі на сёлетнім конкурсе першае месца ўзяў сьпявак Дункан Лоўрэнс зь Нідэрляндаў, арганізатарам чарговага конкурсу стала гэтая краіна.

За права прыняць міжнародны конкурс змагаліся пяць нідэрляндзкіх гарадоў, на апошнім этапе арганізатары выбіралі паміж Ратэрдамам і Мастрыхтам.

Такім чынам, наступны конкурс «Эўравізіі» будзе праводзіцца 12 і 14 траўня (паўфінальны адбор) і 16 траўня (фінал) 2020 у Ратэрдаме.

Конкурс «Эўравізіі» праводзіцца з 1956 году. Беларускія выканаўцы сталі выступаць у гэтым конкурсе з 2004 году. Найбольш пасьпяховым быў Дзьмітры Калдун, які ў 2007 годзе заняў 6-е месца ў фінале зь песьняй «Work Your Magic».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG