Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя прызнала шэсьце фанатаў Каржа ў Горадні несанкцыянаваным. Шукае арганізатараў


Макс Корж, архіўнае фота
Макс Корж, архіўнае фота

УУС Горадзенскага аблвыканкаму пацьвердзіла мясцоваму выданьню S13, што распачала адміністрацыйны працэс адносна шэсьця прыхільнікаў сьпевака Макса Каржа, што прайшло 25 жніўня ў цэнтры Горадні.

Каля 20 чалавек (збольшага — хлапцы з голым торсам) зь песьнямі прайшлі па Савецкай вуліцы, запалілі некалькі дымавых шашак. Такім чынам яны хацелі запрасіць Макса Каржа на канцэрт у Горадню, дзе ён апошні раз выступаў у 2015-м.

Міліцыя палічыла гэта несанкцыянаванай акцыяй, выяўляе ўдзельнікаў і зьбіраецца прыцягнуць арганізатара да адказнасьці. Але пратаколы на ўдзельнікаў пакуль не складалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG