Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Салігорскам падпалілі жанчыну. Яна памерла


Фота: Сьледчы камітэт

У адной зь вёсак Салігорскага раёну 27 жніўня ад апёкаў памерла мясцовая жыхарка, піша Сьледчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыну аблілі гаручай вадкасьцю ў двары дома, пасьля ўзгараньня яна атрымала цялесныя пашкоджаньні і памерла.

На месцы здарэньня сьледчыя выявілі бутэльку з рэшткамі гаручай вадкасьці.
На месцы здарэньня сьледчыя выявілі бутэльку з рэшткамі гаручай вадкасьці.

Затрымалі 36-гадовага гаспадара хаты па падазрэньню ў забойстве з асаблівай жорсткасьцю. Паведамляецца, што ён працуе газаэлектразваршчыкам.

Сьледчыя працягваюць допыты сьведак і затрыманага. Прызначаны экспэртызы рэчавых доказаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG