Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі пракамэнтавалі пляны Беларусі купляць нафту ў ЗША


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі, Дзьмітрый Пяскоў, адказаў на пытаньне наконт плянаў Беларусі набываць нафту ў Злучаных Штатаў Амэрыкі.

«Гэта сувэрэнная справа Беларусі» - паведаміў журналістам Дзьмітрый Пяскоў і дадаў, што гэта «пытаньне эканамічнай мэтазгоднасьці».

Некалькі дзён таму стала вядома, што Беларусь разглядае магчымасьць набываць амэрыканскую нафту – дзяржава нават наняла адпаведнага лабіста, які б прыклаў адпаведныя намаганьні для зьняцьця санкцый ЗША супраць «Белнафтахіму», што ў сваю чаргу дазволіла б беларускім прадпрыемствам купляць нафту ў ЗША.

У 2007-2008 гадах Вашынгтон увёў эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Белнафтахіму. У кастрычніку 2015 года ЗША прыпынілі санкцыі супраць «Белнафтахіму» і васьмі звязаных з ім прадпрыемстваў. У красавіку 2019 года ЗША працягнулі прыпыненне санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх фірмаў, у тым ліку і да «Белнафтахіма», да 30 кастрычніка гэтага году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG