Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя тры прэтэндэнты на прэмію Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі


Ілюстрацыйнае фота

Журы прэміі Натальлі Арсеньневай вызначылася з кароткім сьпісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду. У яго ўвайшлі 3 кнігі, паведамляе Пэн-цэнтар.

  • Уладзімер Арлоў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». Выдавецтва «Кнігазбор», Менск.
  • Надзея Артымовіч «Краявід зь невідочнай памылкай». Выдавецтва «Праграмная рада тыднёвіка „Ніва“», Беласток.
  • Марыя Мартысевіч «Сарматыя». Выдавецтва «Янушкевіч», Менск.

Пераможцу назавуць 10 верасьня а 19.00 у кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Прыз за найлепшую паэтычную кнігу сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.

Натальля Арсеньнева
Натальля Арсеньнева

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Натальлі Арсенневай (1903–1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.

Першым ляўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы», другім — Алесь Разанаў з кнігай «Перавыбранае».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG