Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчальнікі NATO за тыдзень тройчы праводзілі вайсковыя самалёты Расеі над Балтыкай


Зьнішчальнік Су-30, ілюстрацыйнае фота
Зьнішчальнік Су-30, ілюстрацыйнае фота

На працягу мінулага тыдня зьнішчальнікі NATO тройчы ўздымаліся ў паветра для суправаджэньня расейскіх вайсковых самалётаў, паведаміла міністэрства абароны Літвы.

19 жніўня вайскоўцам NATO давялося суправаджаць два расейскія зьнішчальнікі Су-30, якія ляцелі з Калінінградзкай вобласьці на мацерыковую Расею.

20 жніўня зьнішчальнікі NATO суправаджалі ў небе над Балтыкай самалёты Су-34 і Ту-134. Расейскі зьнішчальнік Су-34 ляцеў бяз пляну палёту, не падтрымліваў радыёсувязі з рэгіянальным цэнтрам палёту.

21 жніўня зьнішчальнік NATO ўздымаўся ў паветра для суправаджэньня двух расейскіх вайсковых самалётаў Су-27, двух Су-30 і аднаго Іл-76, якія ляцелі рознымі маршрутамі. Самалёты Су-27 і Су-30 таксама не падтрымлівалі радыёсувязі з рэгіянальным цэнтрам палёту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG