Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы папярэдзілі беларусаў пра небясьпеку ў Грэцыі


Пажар ў грэцкай вёсцы Кантадэспоці, 13 жніўня

Амбасада Беларусі ў Баўгарыі раіць беларусам у Грэцыі ўстрымацца ад наведваньня лясоў, гораў, а таксама турыстычных мясьцін, куды мала хто заяжджае або да якіх далёка дабірацца. Прычына — аранжавы ўзровень пажарнай небясьпекі.

Таксама дыпляматы раяць беларускім турыстам падчас наведваньня Грэцыі выконваць захады асабістай бясьпекі, інструкцыі мясцовых уладаў і органаў правапарадку.

Актуальная інфармацыя пра пажарную небясьпеку ў Грэцыі зьмяшчаецца тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG