Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталіцу Інданэзіі перанясуць у іншае месца за $32 млрд


Indonesia -- People cross the main street in Jakarta, Indonesia, February 6, 2019.
Indonesia -- People cross the main street in Jakarta, Indonesia, February 6, 2019.

Прэзыдэнт Інданэзіі Джока Ўідода заявіў, што сталіцу дзяржавы перанясуць на тэрыторыю, якая знаходзіцца ў правінцыі Ўсходняе Барнэа, паведамляе Reuters.

Паводле Ўідоды, перанос сталіцы з Джакарты будзе каштаваць 32, 79 млрд даляраў. 19% з гэтай сумы сфінансуе бюджэт. Рэшту выдаткаў прафінансуюць з грамадзка-прыватных і прыватных сродкаў.

Сталіцу пераносяць з прычыны эрозіі, якая стала наступствам зьмены клімату. Да 2050 году Джакарта, цяперашняя сталіца Інданэзіі, дзе жыве каля 10 млн чалавек, часткова апынецца пад вадой. Прычынай гэтага ёсьць павышэньне ўзроўню акіянаў у сувязі з глябальным пацяпленьнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG