Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна траўма на вытворчасьці: у Лепельскім раёне загінуў камбайнэр


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных сьледзтва, 24 жнiўня каля 14.40 пры ўборцы збожжавых на тэрыторыі Лепельскага раёна ў жатку камбайна трапіў 53-гадовы камбайнэр. Мужчына загінуў на месцы здарэньня, паведамляе СК.

Паводле папярэдніх дадзеных, падчас працы мужчына пасьля засьмечваньня жняяркі пакінуў кабіну камбайна, не заглушыўшы рухавік. Пасьля таго, як мужчына ачысьціў жняярку ад сьмецьця, яна прыйшла ў рух і захапіла мужчыну.

Паводле статыстыкі, за першыя паўгода 2019 году ад траўмаў на вытворчасьці ў Беларусі загінулі 53 чалавекі, у тым ліку 27 — па віне наймальніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG