Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі мона-бар «П’яная вішня», заснавальнікаў якога абвінавачвалі ў плягіяце, часова закрыўся


Мона-бар «П’яная вішня», фота з прэс-рэлізу
Мона-бар «П’яная вішня», фота з прэс-рэлізу

Беларуская настойка зь вішні крэпасьцю 17,5 градусаў — адзіны напой мона-бару «П’яная вішня» на вуліцы Зыбіцкай у Менску, — выклікаў вялікі ажыятаж: бочкі, разьлічаныя на тры месяцы, апусьцелі за тры тыдні, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

На ўстанове зьявілася шыльда «Вішні няма. Зусім няма» і гаворыцца, што «бліжэйшы пункт, дзе можна купіць „Пʼяную вішню“», знаходзіцца ў Львове.

Уладальнікі бару тэрмінова замовілі новую партыю ягады, аднак праз асаблівасьць рэцэптуры (напой павінен настойвацца пэўны час) з 25 жніўня працу мона-бару прыпынілі сама меней на два тыдні.

Як толькі стала вядома пра адкрыцьцё бару «Пʼяная вішня», шмат хто зь беларусаў згадаў папулярныя львоўскія бары з такой жа канцэпцыяй і з такой жа назвай.

Падазрэньні пацьвердзіў адзін з заснавальнікаў украінскіх вінных бараў Андрэй Худо. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён абвінаваціў заснавальнікаў менскага бару ў плягіяце. Ён таксама распавёў, што кампанія калісьці прыняла стратэгічнае рашэньне — не разьвіваць бізнэс у Беларусі і ў Расеі.

Уладальнікі менскага бару заявілі, што «ўвогуле не разумеюць прэтэнзій украінскага боку — яны на тэрыторыі РБ не былі зарэгістраваныя» і што «яны распрацавалі арыгінальную рэцэптуру напою». І хоць яны прызнаюць падабенствы паміж менскім і львоўскім фарматамале лічаць, што выраз «п’яная вішня» існуе даўно і паўсюль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG