Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Паўночнай Македоніі экстрадавалі беларуса, якога шукалі ад 2007 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

24 жніўня зь Паўночнай Македоніі экстрадавалі беларуса, якога Інтэрпол шукаў больш за дзесяць гадоў — ад 2007.

Мужчына падазраецца ў набыцьці на тэрыторыі Беларусі і Польшчы амфэтаміну, а таксама яго захоўваньні, збыце і кантрабандзе. Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня, паведамляе МУС.

Як распавёў намесьнік начальніка Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрполу ў Беларусі Аляксей Вершаль, мужчына хаваўся за мяжой з падробленымі расейскімі дакумэнтамі, потым атрымаў грамадзянства Швэцыі.

Яго знайшлі на тэрыторыі Паўночнай Македоніі, у ліпені мясцовая паліцыя яго затрымала. Тады ж македонскі суд вырашыў выдаць яго Беларусі.

Усяго ад моманту ўступленьня Беларусі ў Інтэрпол у 1993 годзе выяўлена месцазнаходжаньне каля 900 абвінавачаных і 200 зьніклых бязь вестак, якіх шукалі беларускія праваахоўнікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG