Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША аднаўляе консульства ў Грэнляндыі, там будзе 7 супрацоўнікаў


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зьвярнулася да Кангрэсу з прапановай адкрыць консульства ў сталіцы Грэнляндыі — горадзе Нуук. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Гаворка ідзе пра аднаўленьне дыпляматычнай прысутнасьці ЗША на дацкай тэрыторыі, паколькі амэрыканскае консульства ў Нуук існавала з 1940 па 1953 гады. ЗША маюць «стратэгічны інтарэс ва ўмацаваньні палітычных, эканамічных і камэрцыйных сувязяў у арктычным рэгіёне», — гаворыцца ў лісьце ў Камітэт па міжнародных адносінах Сэнату, і па гэтай прычыне Дзярждэпартамэнт лічыць мэтазгодным узнавіць дыппрадстаўніцтва ў Нуук.

Чаму Трамп хоча набыць Грэнляндыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:59:59 0:00
Наўпроставы лінк

У лісьце, які цытуе Associated Press, падкрэсьлена, што пастаянная дыпляматычная прысутнасьць дазволіць ЗША разьвіваць больш глыбокія адносіны з афіцыйнымі асобамі і грамадскасьцю Грэнляндыі і што консульства стане важным кампанэнтам намаганьняў пашырыць прысутнасьць ЗША ў Арктыцы.

Дзярждэпартамэнт ужо прызначыў адказнага супрацоўніка па Грэнляндыі ў пасольстве ЗША ў Капэнгагене. Заплянавана наймаць мясцовы пэрсанал у Нуук. Да 2020 года ў консульстве будуць працаваць сем штатных супрацоўнікаў.

На мінулым тыдні навіна пра тое, што Трамп усур’ёз думае набыць Грэнляндыю, стала сэнсацыяй. Прэмʼер-міністар Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн назвала гэтую ідэю «абсурднай» і заявіла, што Грэнляндыя не прадаецца. Трамп ў адказ адмяніў заплянаваны на пачатак верасьня візыт у Капэнгаген.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG