Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці юнак разграміў гандлёвы цэнтар. ВІДЭА


Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць 18-гадовага берасьцейца, якога абвінавачваюць у пашкоджаньні маёмасьці гандлёвага цэнтру. Відэа правапарушэньня апублікаваў Сьледчы камітэт.

Паводле сьледзтва, уначы 17 жніўня юнак у стане алькагольнага апʼяненьня пашкодзіў сякерай шклопакеты ўваходных дзьвярэй гандлёвага цэнтру і патрапіў у памяшканьне. Там ён пашкодзіў маёмасьць гандлёвага цэнтру, сярод якіх аўто, гандлёвыя астраўкі і тавары гіпермаркету.

Супрацоўнік службы бясьпекі крамы паведаміў пра здарэньне ў міліцыю. Пазьней юнака затрымалі, ён знаходзіцца пад вартай.

Сума нанесенай шкоды ўсталёўваецца. Юнаку прадʼявілі абвінавачваньне паводле арт. 1 ч. 339 КК «Хуліганства». Сьледчыя прызначылі яму псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу. Вядома, што раней юнак на псыхіятрычным уліку не стаяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG