Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце падтапіла начной залевай, у Гарадзенскай вобласьці прайшоў град. ВІДЭА


Увечары панядзелка па Беларусі прайшлі моцныя дажджы. Цэнтар Берасьця затапіла, а ў Горадзенскай вобласьці выпаў град.

Міністэрства надзвычайных сытуацыяў не паведамляе пра нейкія маштабныя разбурэньні за ноч на 20 жніўня, але папярэджвае: навальніцы з залевамі і моцным ветрам чакаюцца і раніцай, а на паўночным захадзе і ўдзень. А на паўдёвым усходзе днём можа пацяплець да +30°С. Белгідрамэт абвяшчаў на 20-га «аранжавы ўзровень» небясьпекі.

Месцамі праз навальніцу адключалася электрычнасьць, але «Белэнэрга» піша, што праблемы ўдалося хутка ліквідаваць. У некаторых населеных пунктах Берасьцейскай і Менскай абласьцей на раніцу яшчэ працавалі над аднаўленьнем падачы электрычнасьці.

Error rendering VK.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG