Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пажару ў гатэлі Адэсы загінулі і пацярпелі пастаяльцы


Пажар у адэскім гатэлі «Токіё Стар», фота ДСНС
Пажар у адэскім гатэлі «Токіё Стар», фота ДСНС

Ахвярамі пажару ў адэскім гатэлі «Токіё Стар» сталі 9 чалавек, 10 шпіталізаваныя, чацьвёра ў крытычным стане, паведамляюць украінскія СМІ.

Паводле ратавальнікаў, пажар успыхнуў а 01:30 у ноч на 17 жніўня, калі ў будынку знаходзілася прыкладна 200 чалавек. Сярод іх тры дзясяткі замежнікаў: 14 грамадзян Беларусі, пяць Францыі, а таксама Турэччыны, ЗША, Малдовы, Польшчы, Нямеччыны ды іншых.

Ва ўпраўленьні Нацыянальнай паліцыі Адэскай вобласьці ўдакладнілі, што зь месца надзвычайнага здарэння былі эвакуяваныя паўтары сотні пастаяльцаў і супрацоўнікаў гатэля. Недалёка ад згарэлага будынка разьбітыя часовыя пункты разьмяшчэньня людзей.

Узгараньне ліквідавалі толькі пад раніцу. Бальшыня людзей былі эвакуяваныя, 10 пацярпелых ад апёкаў і атручаньняў прадуктамі гарэньня накіраваныя ў лякарні, за жыцьці чатырох зь іх мэдыкі змагаюцца. Восем чалавек загінулі, іх асобы высьвятляюцца. Пакуль вядома, што сярод пацярпелых ёсьць грамадзяне Літвы і Сьера-Леонэ.

Уладальнік гатэля Вадзім Чорны ўжо заявіў, што ў выпадку доказу ягонай віны гатовы несьці адказнасьць за гібель людзей.

Раней у Адэсе здарыўся пажар у псыхіятрычным дыспансэры, у выніку якога загінулі шэсьць чалавек. Узгараньне адбылося ўвечары 10 чэрвеня: спачатку загарэўся дах драўлянага будынка, агонь хутка распаўсюдзіўся на плошчу каля 500 квадратных мэтраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG