Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сьпіс атрутаў, за якія ў Беларусі могуць пасадзіць


Ілюстрацыйнае фота Shutterstock

Савет Міністраў 15 жніўня вызначыў пералік моцнадзейных і атрутных рэчываў, піша Pravo.by.

Навошта такі сьпіс?

Пералік стварылі для ўжываньня крымінальных артыкулаў:

  1. за незаконнае абарачэньне моцнадзейных ці атрутных рэчываў (арт. 333 КК);
  2. парушэньня правілаў абыходжаньня з такімі рэчывамі (арт. 334 КК).

Першы артыкул прадугледжвае да 10 гадоў турмы, другі — да двух гадоў турмы.

Пералік рэчываў набыў моц 16 жніўня.

Што ў сьпісе?

У сьпіс атрутных рэчываў увайшло 6 найменьняў. Атрутай назвалі водарастваральныя солі ртуці і ртуць мэталічная. Выключэньні будуць складаць выпадкі, калі ртуць знаходзіцца ў абсталяваньні (вымяральным ці асьвятляльным), якое выпускаюць ці ўвозяць у Беларусь легальна.

У сьпіс моцнадзейных рэчываў уключылі 47 найменьняў, сярод іх складаныя і простыя эфіры, солі моцнадзейных рэчываў, а таксама сумесі, у якія ўваходзяць моцнадзейныя рэчывы, незалежна ад іх канцэнтрацыі. Поўны сьпіс моцнадзейных рэчываў тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG