Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі ўкраінскага намесьніка міністра. Абвінавачваюць у вымаганьні $1,1 мільёна хабару


Юрый Грымчак

У Кіеве затрымалі намесьніка міністра ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Юрыя Грымчака і яшчэ аднаго чалавека. У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі, што яны затрыманыя па справе аб вымагальніцтве $1,1 млн хабару.

«Затрыманыя патрабавалі хабар у суме $1,1 млн ад прадпрымальніка за нібыта садзейнічаньне ў прыняцьці рашэньняў асобамі, ўпаўнаважанымі на выкананьне функцый дзяржавы. Пры атрыманьні часткі сродкаў у памеры $480 тысяч яны былі затрыманыя "на гарачым"», — кажуць у СБУ.

Адвакат Грымчака Фэлікс Кашарскі паведаміў украінскай службе Радыё Свабода, што прысутнічаў пры ператрусе і з тых часоў свайго падабароннага не бачыў. Сам Юрый Грымчак пакуль не камэнтаваў сытуацыю.

Жонка Грымчака, Юлія, кажа, што чыноўніка затрымалі ўвечары 14 жніўня, калі ён выйшаў у краму. Яна сьцьвярджае, што ўпершыню чуе аб хабары, якую інкрымінуюць яе мужу.

Паводле Юліі Грымчак, другі затрыманы — яе брат.

Юрый Грымчак працуе на пасадзе намесьніка міністра з сакавіка 2017 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG