Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм паводле сцэнару Андрэя Курэйчыка атрымаў найвышэйшы рэйтынг за ўсю гісторыю Кітаю 


Экс-гулец зборнай СССР па баскетболе, беларус родам з Горадні Іван Ядэшка
Экс-гулец зборнай СССР па баскетболе, беларус родам з Горадні Іван Ядэшка

Мастацкі фільм «Рух угору», зьняты расейскім рэжысэрам Антонам Мягердзічавым на сцэнар беларускага драматурга Андрэя Купрэйчыка, атрымаў найвышэйшы рэйтынг для замежных стужак за ўсю гісторыю пракату Кітая — 9,4.

Пра гэта піша сайт Міністэрства культуры Расеі.

Стужка расказвае пра матч паміж зборнымі СССР і ЗША ў фінале баскетбольнага турніру 1972 году на Алімпійскіх гульнях у Мюнхене.

Вадзім Верашчагін, генэральны дырэктар кампаніі «Централ Партнершип», задзейнічанай у здымках карціны, адзначыў, што гэтае кіно стала самым пасьпяховым пракатным прадуктам на такім спэцыфічным рынку.

«Кітай — няпростая тэрыторыя для замежных фільмаў, многія зь якіх маюць шанец толькі на адзін выходны дзень. „Движение вверх“ стала выключэньнем: выдатная запоўненасць заляў, высокія рэйтынгі і станоўчыя водгукі гледачоў. Гэта беспрэцэдэнтная падзея, і мы задаволеныя, што кінафільм дасягнуў такой вышыні», — падкрэсліў мэнэджар.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кінастужку паглядзелі больш за 2,5 мільёна чалавек, з пракату сабрана 13 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG