Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску «хуткая» перакулілася пасьля сутыкненьня зь легкавіком


Фота: Міністэрства ўнутраных спраў

Увечары 13 жніўня машына хуткай дапамогі сутыкнулася зь легкавіком «Лада» на скрыжаваньні праспэкту Перамогі і вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску. Пра ДТЗ у сваім тэлеграм-канале напісала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Пасьля сутыкненьня спэцаўтамабіль перакуліўся на бок кіроўцы. Відавочцы здарэньня паставілі мікрааўтобус на колы. Для агляду лекарамі ў мэдычную ўстанову даставілі двух кіроўцаў, а таксама двух мэдсупрацоўнікаў, якія ехалі ў «хуткай».

Для высьвятленьня акалічнасьцяў здарэньня ДАІ просіць відавочцаў здарэньня зьвярнуцца па тэлефонах +37529-721-44-44, +37529-621-44-44 ці 8-0212-58-44-44.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG