Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія падазрае расейскую выведку ў кібэратацы на МЗС


За чэрвеньскай кібэратакай на Міністэрства замежных спраў Чэхіі стаіць замежная дзяржава. Гэта вынікае з інфармацыі Нацыянальнага бюро кібэр- і інфармацыйнай бясьпекі (NÚKIB), паведаміла чэская грамадзкая тэлевізія. Бюро праінфармавала Камітэт па абароне і бясьпецы чэскага Сэнату.

Прэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш паведаміў чэскаму грамадзкаму радыё, што напад будзе разгледжаны пасьля заканчэньня ўрадавых канікул Радай дзяржаўнай бясьпекі, якая таксама разглядала мінулыя падобныя напады.

Як піша інтэрнэт-выданьне Denik N са спасылкай на свае крыніцы, за чэрвеньскім хакерскім нападам, верагодна, стаіць расейская вайсковая выведка ГРУ. Расейская амбасада ў Чэхіі, аднак, назвала гэтую інфармацыю «спэкуляцыямі» і адмовілася ад камэнтароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG