Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Опэрнага сьпевака Плясыда Дамінга абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях


Плясыда Дамінга

Некалькі жанчын абвінавацілі гішпанскага опэрнага сьпевака Плясыда Дамінга ў сэксуальных дамаганьнях. Пра гэта яныраспавялі агенцтву Associated Press. Толькі адна са сьпявачак пагадзілася раскрыць сваё імя — Патрысія Вульф.

Паводле васьмі сьпявачак і танцоркі, Дамінга дамагаўся іх у розны час з канца 1980-х гадоў. Пры гэтым ён абяцаў ім ролі ў спэктаклях і часам «караў прафэсійна, калі яму адмаўлялі». Яшчэ ня менш як шэсьць жанчын прызналіся, што атрымлівалі ад сьпевака непрыстойныя прапановы. Дзясяткі людзей, занятых у опэрнай сфэры, заявілі, што былі сьведкамі неадпаведных паводзінаў артыста.

Агенцтва адзначае, што ніводная з жанчын не змагла прад'явіць рэчавыя доказы абгрунтаванасьці сваіх абвінавачваньняў. Сам Дамінга на пытаньні агенцтва пра абвінавачваньні ў сэксуальных дамаганьнях не адказаў. «Я лічыў, што ўсё маё ўзаемадзеяньне зь людзьмі і адносіны заўсёды віталіся і былі ўзгодненыя. Людзі, якія знаюць мяне ці працавалі са мной, ведаюць, што я ня з тых, хто наўмысна прычыняе каму-небудзь шкоду, крыўдзіць або бянтэжыць», — сказаў Дамінга ў размове з агенцтвам.

Плясыда Дамінга — вядомы опэрны сьпявак і дырыгент. Ён выступае на сцэне больш за 50 гадоў. 14 разоў атрымліваў прэмію «Грэмі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG